На з'ездзе Федэрацыі прафсаюзаў Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў новыя падыходы да налічэння заробку бюджэтнікам, паведамляе телеграм-канал «Пул першага».

«Задача новаўвядзення — зрабіць сістэму больш празрыстай і зразумелай. Пры гэтым галоўным маем патрабаваннем, якое я агучыў публічна, было не дапусціць зніжэння заробку ні на капейку. Лепш дадаць 10 капеек, каб не было размоў. Вось цяпер людзі атрымалі заробак за студзень. І з'явіліся пытанні, з якімі трэба сур'ёзна разабрацца. Я і сам сачу, і даручыў гэтым заняцца. У мяне выніковага дакумента няма яшчэ, але… Камусьці мала не падасца. Я ж публічна сказаў: ніхто не павінен пацярпець!», — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0