У сувязі з разьвіцьцём інтэрнэт-праекту Газэта «Arche» шукаем на сталую працу рэдактара сайту (поўная занятасьць).

Прадугледжваецца праца ў рэдакцыйным памяшканьні (раён ст. мэтро «Трактарны завод»).

У абгрунтаваных выпадках магчыма дыстанцыйная занятасьць.

Для працы на пасадзе патрабуецца:

  • уменьне ствараць матэрыялы грамадзка-палітычнага кірунку;
  • уменьне працаваць з агрэгатарамі навін (яндэкс дзэн і г.д.);
  • уменьне весьці youtube канал;
  • уменьне працаваць з сацыяльнымі сеткамі;
  • уменьне эфэктыўна ажыцьцяўляць SEO прасоўваньне сайту.

Памер заробку высокі ў выпадку выкананьня пастаўленых паказчыкаў.

Адабраныя кандыдаты будуць запрошаныя на сумоўе.

Працаўладкаваньне згодна з працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь.

Рэзюмэ высылаць да 10 сакавіка на адрас: [email protected]

Пры апісаньні журналісцкай працы спасылкі абавязковыя.

Кантактны тэлефон: (29) 550-79-69 (МТС).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0