28.02.2020 / 12:44

Папа Рымскі прыхварэў пасля сустрэчы з прыхаджанамі ў рэспіраторных масках 4

Папа Рымскі Францішак прапусціў запланаваную імшу для пачатку Вялікага посту з-за хваробы. Пра гэта заявіў прадстаўнік Ватыкана Матэа Бруні, паведамляе The Telegraph.

Некалькі дзён таму пантыфік цесна кантактаваў са шматтысячным натоўпам вернікаў у італьянскім горадзе Бары. Сярод прыхаджан было шмат людзей у рэспіраторных масках.

«Сёння раніцай пантыфік не адправiўся ў базіліку Святога Іаана Латэранскага для імшы з рымскім духавенствам. З-за лёгкага захворвання ён палічыў за лепшае застацца ля Сант-Марта. Іншыя абавязкі выконваюцца рэгулярна», — заявілі ў Ватыкане.

Пры гэтым там адмовіліся адказваць на пытанне, ці праходзіў Папа Рымскі тэст на каранавірус.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

0
циник / Адказаць
28.02.2020 / 12:48
наш "папа"будет сидеть в дроздах до самого спектакля, пока народик займут делом: лечением и эпидемией:) 
7
Таки вот / Адказаць
28.02.2020 / 12:50
Вирус не разбирает веришь ты в Бога или нет, товарищи атеисты и клерикалы. Включите уже  мозги. И да, без респираторной маски вы мне не товарищи.:))
2
Common Sense / Адказаць
28.02.2020 / 13:21
Як сказаў адзін беларускі лекар, хваробы даны нам за нашы грахі...
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру