Anadolu
Турэцкая армія ў выніку масіраванага ўдару па пазіцыях сірыйскіх вайскоўцаў у Ідлібе знішчыла комплексы «Бук» і «Панцыр», 23 танкі, столькі ж палявых і самаходных гармат, а таксама пяць верталётаў. Пра гэта заявіў міністр абароны Турцыі Хулусі Акар, паведамляе Anadolu.
Паводле яго слоў, удары былі нанесеныя артылерыяй і беспілотнікамі ў адказ на атаку ВПС Сірыі на пазіцыі турэцкіх вайскоўцаў у Ідлібе 27 лютага, пры якой загінулі 33 салдаты і яшчэ 32 атрымалі раненні. Акар адзначыў, што Расія, якая падтрымлівае Дамаск, была праінфармаваная аб дыслакацыі сіл Турцыі ў Ідлібе.
0
0
0
0
0
0