Ніякай надзвычайнай сітуацыі ў БНТУ няма, усё знаходзіцца пад кантролем, паведаміў журналістам рэктар БНТУ Сяргей Харытончык, перадае БЕЛТА.
«Ніякай надзвычайнай сітуацыі ў БНТУ няма, усё знаходзіцца пад кантролем», — сказаў Сяргей Харытончык.
Як паведамлялася, у Беларусі зарэгістраваны першы выпадак каранавіруса. 27 лютага тэсты, праведзеныя ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, паказалі наяўнасць каранавіруса COVID-19 у аднаго са студэнтаў з Ірана, які прыбыў рэйсам з Баку 22 лютага. Пацыент і асобы, з якімі ён кантактаваў, змешчаны ў зачыненыя боксы ў Мінскай інфекцыйнай бальніцы. Малады чалавек адчувае сябе здавальняюча.