Беларускія ваенныя лётчыкі здзейснілі першыя палёты на знішчальніках Су-30 СМ, паведамляе Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале.

Перш чым падняць у неба новенькія «сушкі», пілоты прайшлі тэарэтычную падрыхтоўку. На Баранавіцкай авіябазе назапашаны вопыт эксплуатацыі самалёта Су-27 — правобраза Су-30.

Двухмесны Су-30 СМ можа выкарыстоўвацца як для выканання баявых задач, так і для падрыхтоўкі лётчыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0