28.02.2020 / 15:52

Польшча плануе пачаць рэверсныя пастаўкі нафты ва ўсходнім напрамку 11

Аператар польскага ўчастка нафтаправода «Дружба» кампанія PERN паведаміла аб планах транспарціроўкі сырой нафты ва ўсходнім кірунку. Такую інфармацыю кампанія размясціла на сваім сайце, піша БелТА.

«PERN вырашыла, што ўсходняя частка трубаправода «Дружба» павінна мець магчымасць перапампоўваць сырую нафту, г. зн. перапампоўваць сыравіну з Плоцка ў Адамава [на беларускай мяжы]. Цяпер транспарціроўка ідзе толькі ў зваротным кірунку. Мэта ў тым, каб павысіць гібкасць лагістычнай сеткі кампаніі і павысіць энергетычную бяспеку Польшчы. Кампанія ўжо пачала шукаць падрадчыка для гэтага праекта», — гаворыцца ў паведамленні.

У кампаніі адзначылі, што рэверс на ўсходнім участку газаправода «Дружба» дасць магчымасць гнуткай і двухбаковай перапампоўкі нафты паміж базамі, што дазволіць абслугоўваць кліентаў у поўным аб'ёме і без збояў.

Раней першы намеснік генеральнага дырэктара — галоўны інжынер ААТ «Гомельтранснафта Дружба» Андрэй Вярыга паведаміў, што дастаўка нафты ў Беларусь з Польшчы ў рэжыме рэверсу тэхнічна магчымая. Фактычна гэты метад быў рэалізаваны, калі пасля красавіцкага інцыдэнту у 2019 годзе выцяснялі забруджаную нафту з польскага Гданьска ў Расію.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

1
Беларус з-за мяжы / Адказаць
28.02.2020 / 16:01
Опять нож в спину?!
1
M.O. / Адказаць
28.02.2020 / 16:21
Дзякуй. Як бы не казалі, калі б не Польшча,
дык беларусы яшчэ больш культурных скарбаў згубілі б.
0
LitvinM / Адказаць
28.02.2020 / 16:22
А вось гэта цікава
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру