У суботу, 29 лютага, у Мінск-арэне мусіць прайсці канцэрт украінскага рускамоўнага поп-спевака Макса Барскіх. Але навіна пра каранавірус прымусіла многіх фанатаў перагледзець свае планы. Беларусы масава спрабуюць прадаць набытыя раней квіткі.
Такія аб'явы з'яўляюцца ў сацыяльных сетках і на сайтах-афішах ад раніцы пятніцы. Квіткі прадаюць па сабекошце ці ніжэй. Дагэтуль ажыятажу не назіралася.
Скрыншот з суполкі Укантакце.
Сярод рэкамендацый па прафілактыцы віруса — пазбягаць месцаў масавага скаплення людзей. Відаць, многія беларусы вырашылі да яе прыслухацца.
У агенцтве «ЭлітСтыльКанцэрт», якое арганізуе мерапраемства, кажуць, што ўсё адбудзецца па раскладзе. Тым, хто перадумаў ісці, грошы не вернуць.
«Тэрмін вяртання квіткоў скончыўся ўчора згодна з заканадаўствам», — патлумачылі «НН» у агенцтве.