На прадпрыемствах «Беллегпрама» працягваюць адшываць медыцынскія маскі, паведамляе сайт канцэрна. На сёння заказчыкам ужо пастаўлена амаль 375 тысяч масак.

Першыя заказы на выраб медыцынскіх масак паступілі на прадпрыемствы канцэрна тры тыдні таму. На сёння 4 прадпрыемствы канцэрна «Беллегпрам» адшываюць медыцынскія маскі — гэта ААТ «Славянка», ААТ «Стужка», ААТ «Жлобінская швейная фабрыка» і ААТ «БелКрэда».

Павязкі вырабляюць з бавоўны, яны чатырохслаёвыя, шматразовыя, іх можна стэрылізаваць. Такі матэрыял лёгка ўтылізаваць без шкоды прыродзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0