20.03.2009 / 19:13

Лукашэнку суправаджалі дзесяткі людзей, Адамкуса — адзін ахоўнік 9

«НН» пацікавілася ў прэс-службы Адамкуса, колькі асобаў суправаджалі яго на адпачынку.

«НН» пацікавілася ў прэс-службы Адамкуса, колькі асобаў суправаджалі яго на адпачынку.

Колькі асобаў суправаджае Аляксандра Лукашэнку ў ягоных паездках на адпачынак, дакладна невядома, бо незалежных журналістаў да яго не падпускаюць. Ад начальніка аэрапорту Ніш стала вядома, што ў тыднёвую паездку на сербскі курорт Капаонік кіраўнік Беларусі і ягоная світа прыляцелі двума самалётамі: прэзідэнцкім «Боінгам» плюс яшчэ «Эмбраерам». Сербскія газеты на вока ацэньвалі колькасць суправаджэння ў 40—150 чалавек. Прэс-служба Лукашэнкі і ён сам пасля назвалі гэтыя лічбы (ці то апошнюю з іх) завышанымі, але дакладнай лічбы не прывялі.

Адначасова з Лукашэнкам свой водпуск адгуляў прэзідэнт Літвы Валдас Адамкус. «НН» запыталася ў прэс-службы прэзідэнта Літвы, з колькіх асобаў складаецца яго світа ў часе адпачынку? Аказалася, Валдас Адамкус адпачывае раз на год у Мексіцы ў кампаніі ўсяго двух чалавек — сваёй жонкі і аднаго ахоўніка. Ён не праводзіць афіцыйных сустрэч і выдзяляе ўвесь час выключна на адпачынак.

Варта адзначыць, што паездка Лукашэнкі ў Сербію вызначалася як «працоўная», мэтамі яе намінальна былі сустрэчы з бізнэсоўцамі Сербіі. Таму, маўляў, і суправаджэнне было апраўданым. Праўда, эканамічныя сувязі Беларусі з Сербіяй былі і ёсць мізэрнымі, таму рэзон тыднёвага перабывання там вялізнае дэлегацыі цяжка зразумець.

Стася Мініч, Вільня; Мікола Бугай, Мінск

0
Кнехт / Адказаць
20.03.2009 / 21:12
Валдас Адамкус адпачывае раз на год у Мексіцы ў кампаніі ўсяго двух чалавек — сваёй жонкі і аднаго ахоўніка. ================== Адсюль вынікае, што на адну жонку прэзідэнта Адамкуса прыпадае адзін ахоўнік. Што дазваляе ўскосна меркаваць аб колькасці жонак у "прэзідэнта" Лукашэнкі па колькасці ягоных ахоўнікаў на адпачынку.
0
Mikola / Адказаць
20.03.2009 / 23:58
Spadar Kneht,vedaem vasy zartacki.Ahouniki ni zonku ahouvaiuc ,a Prezydenta. A kozny Prezydent hvaliuecca za svaio zycce. .Adamkus skora na pensiu zbiraeca ,i ahounikau tolki adzin.
0
Вінцук / Адказаць
21.03.2009 / 00:01
Пытанне толькі адно- каму патрэбны стары пенсіянер Валдас Адамкус? І якія пытанні вырашае прэзідэнт Летувы?Усе важкія пытанні вырашае абкам ды ЦК. А наконт Лу можна сказаць толькі адно- нявеста на выданне, некалькі жаніхоў. Трэба толькі захаваць дзявочую прывабнасць як мага даўжэй.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру