28.02.2020 / 19:31

Кацярына Ціханава, якую называлі дачкой Пуціна, узначаліла Інстытут штучнага інтэлекту МДУ 6

У Маскоўскім дзяржаўным універсітэце (МДУ) да канца года будзе створаны Інстытут перспектыўных даследаванняў праблем штучнага інтэлекту і інтэлектуальных сістэм. Узначаліць новую структуру кіраўнік «Інапрактыкі» Кацярына Ціханава, паведамляе РБК.

Паводле выдання, Ціханава пры гэтым захавае пасаду кіраўніка «Інапрактыкі».

Агенцтва Reuters і Bloomberg раней паведамлялі, што Ціханава з'яўляецца дачкой прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Афіцыйнага пацвярджэння або абвяржэння інфармацыі не было. У снежні 2015 года ў ходзе прэс-канферэнцыі Пуцін падкрэсліваў, што не будзе абмяркоўваць сваю сям'ю, у тым ліку з-за пытанняў бяспекі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

1
Вясковы Лірнік / Адказаць
28.02.2020 / 21:01
Штучны інтэлект у расейскім разуменьні, гэта калі ў тэлевізары якісь Абама раптам пачынае вярзьці нейкую ахінею, ды яшчэ й мацюка і, якой ніколі не казаў. А яго вялікасць былы таварыш маёр скажа нам з трыбуны назаўтра, што "факт налицо" і паглядзіце на сапраўдны твар лібералізму. Думаю далей разважаць не трэба.
0
Гопнiк з Малiнаукi / Адказаць
28.02.2020 / 21:05
Будит папи помагать интилектам?)
1
меркаванне / Адказаць
28.02.2020 / 22:41
Такая умная, што могуць у 2024-м на прызідзента выдвінуць, ну ілі прэм'ера. І будзя ўся Сямейка ў бяспецы.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру