28.02.2020 / 22:29

Журналісты раскрылі сапраўдныя імёны расійскіх агентаў, якіх абвінавачваюць у яшчэ адным гучным атручванні  11

Міністэрства замежных спраў Расіі не накіроўвала Ягора Гардзіенку, які абвінавачваецца ў атручванні балгарскага бізнэсмена Емяльяна Гебрава, у пастаяннае прадстаўніцтва краіны пры СГА. Пра гэта РБК заявілі ў ведамстве.

Згодна з парадкам зацвярджэння супрацоўнікаў прадстаўніцтва Расіі пры СГА, 27 работнікаў прызначаецца з замежнага апарата міністэрства эканамічнага развіцця, а пяць — з работнікаў замежнага апарата МЗС. Па лініі МЗС Ягор Гардзіенка ніколі не камандзіраваўся, вынікае з адказу ведамства.

Раней выданні The Insider і Bellingcat распавялі, што меркаванага супрацоўніка ГРУ Георгія Гаршкова, якога пракуратура Балгарыі абвінавачвае ў атручванні бізнэсмена Емяльяна Гебрава, насамрэч завуць Ягор Гардзіенка. Выданне сцвярджае, што ён меў дыпламатычны пашпарт і быў членам місіі Расіі ў СГА ў Жэневе.

Бізнэсмен Емяльян Гебраў, а таксама яго сын і бізнэс-партнёр былі атручаны ў 2015 годзе. Гебраў каля месяца знаходзіўся ў коме.

У лютым 2020 года Балгарыя назвала імёны траіх расейцаў, якіх пракуратура лічыць датычнымі да злачынства — гэта Сяргей Паўлаў, Сяргей Фядотаў і Георгій Гаршкоў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

5
Niemand / Адказаць
28.02.2020 / 22:49
"А-я-тут-ні-прі-чьом, сафсем-тут-ні-прі-чьом...". Маскавітам гэтую песеньку абавязкова нагадаюць, калі будуць дзяліць эрэфію на зоны адказнасці міжнароднага вайсковага кантынгенту, каб гэтыя "зоны" не пазабівалі і не пажэрлі адна адну. "А-вы-тут-ні-прі-чьом"...
2
Павел Ас / Адказаць
28.02.2020 / 23:06
А яшчэ МЗС Расеі дадала, што лыпламатычны пашпарт Расеі магчыма набыць у любым Ваенторге :(
37
Serg / Адказаць
29.02.2020 / 07:33
Niemand, вашай мары николи не здейсницца! Расся яшчэ прырасце тэррыторыями у рамках ЕАЭС!
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру