29.02.2020 / 08:58

Навукоўцы расшыфравалі геном каранавіруса 8

Група навукоўцаў з даследчай лабараторыі бразільскага Міністэрства аховы здароўя расшыфравала і прадставіла навуковай супольнасці геном новага каранавіруса, выяўленага ў суайчынніка, піша tass.ru.

Працу зрабілі спецыялісты ўстановы сумесна з калегамі з Інстытута трапічнай медыцыны Універсітэта Сан-Паўлу і брытанскага Оксфардскага універсітэта. Вынікі былі атрыманы праз 48 гадзін пасля пацверджання першага выпадку інфікавання каранавірусам ў лацінаамерыканскім рэгіёне.

Звесткі пра геном, мяркуюць даследчыкі, могуць быць выкарыстаны пры распрацоўцы вакцын і дыягнастычных тэстаў. Акрамя таго, гэтая інфармацыя важная для разумення дынамікі распаўсюджвання віруса і вызначэння яго мутацый.

У сераду раніцай Мінздароўя Бразіліі пацвердзіла інфармацыю пра першы ў краіне выпадак каранавіруса — у 61-гадовага пацыента ў Сан-Паўлу, які прыбыў з Італіі. Пад падазрэннем зараз знаходзяцца 180 чалавек, якія альбо самі нядаўна вярнуліся з краін, дзе зафіксаваныя выпадкі захворвання, альбо кантактавалі з тымі, хто там пабываў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

14
шлёма / Адказаць
29.02.2020 / 09:11
Ученые Бразилии расшифровали геном вируса ... А когда наши ученые что-нибудь расшифруюи или изобретут и предложат мировому сообществу?
27
Вожык / Адказаць
29.02.2020 / 09:47
Так а где все эти суперкомпьютеры, искусственный интеллект и прочие достижения цивилизации, которые до сих пор не придумали, как победить этот вирус? Или ждут, чтобы больше мире было охвачено, чтобы больше бабла срубить на лекарстве??
1
Яўген_2020 / Адказаць
29.02.2020 / 11:22
шлёма, беларусы ўваходзяць у калабарацыю, якая адкрыла базон Хігса, пастаўлялі дэталі на калайдэр. І у біялагічных сусветных праектах удзельнічаюць. Але не гэтыя падзеі прыярытэтна асвячаюцца па БТ. 
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру