29.02.2020 / 10:24

Катаклізм надзвычайнай сілы страсянуў космас. Такога не было з часоў Вялікага выбуху 19

Навукоўцы выявілі ў космасе сведчанні каласальнага выбуху, найбуйнейшага з часоў Вялікага выбуху. Ён у пяць разоў магутнейшы за ўсё, што назіралася дагэтуль.

Здымкі сузор'я Змеяносца, якія пацвярджаюць факт выбуху. CHANDRA X-RAY OBSERVATORY.

Крыніцай магутнага выкіду энергіі стала актыўнае ядро ​​галактыкі за 390 млн светлавых гадоў ад Зямлі, у цэнтры якой знаходзіцца звышмасіўная чорная дзірка.

«Я паспрабавала ўкласці гэты выбух у рамкі чалавечай свядомасці, але гэта вельмі складана, — прызналася ў інтэрв'ю bbc.com адна з аўтараў адкрыцця, прафесар Мелані Джонстан-Холіт. — Найлепшае, што я магу прапанаваць ўявіць — гэта 20 мільярдаў выбухаў мільярдаў мегатон выбухоўкі кожную тысячную долю секунды, і так на працягу 240 млн гадоў, без перапынку».

Навукоўцы даўно ведалі, што ў сузор'і Змеяносца, якое аб'ядноўвае тысячы галактык уперамешку з плазмай і цёмнай матэрыяй, адбываецца нешта дзіўнае.

Амерыканскія і еўрапейскія рэнтгенаўскія тэлескопы выявілі ў гэтага сузор'я незразумелы выгнуты край.

Тады было вылучана здагадка, што гэта сценка паражніны, утворанай у плазме гіганцкім выкідам энергіі з актыўнага ядра адной з ключавых галактык сузор'я.

«Каб вы ўяўлялі сабе маштабы, прабоіна мае ў папярочніку паўтара мільёна светлавых гадоў», — дадае прафесар Джонстан-Холіт.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

1
Пятрок / Адказаць
29.02.2020 / 11:30
Відавочна, даступна, проста і зразумела!.
56
Алесь Нязгода / Адказаць
29.02.2020 / 11:52
"...Я паспрабавала ўкласці гэты выбух у рамкі чалавечай свядомасці, але гэта вельмі складана..." - асабліва для тых, што вераць, што сусвет стварыў супэрмэн з сівой барадой які жыве на хмарах, а чалавек быў злеплены з гліны
38
Beerfox / Адказаць
29.02.2020 / 12:24
Да чешут бред всякий
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру