Аднагрупнік іранскага студэнта БНТУ Ягор, якога ўчора змясцілі на абследаванне з падазрэннем на каранавірус, у інстаграме расказаў пра вынікі сваіх аналізаў.
Зараз хлопец разам з іншымі студэнтамі БНТУ, якія кантактавалі з іранцам, знаходзяцца ў шпіталі ў Бараўлянах.
«Сёння прыйшлі вынікі аналізаў, але пакуль толькі маіх, астатнія хлопцы яшчэ чакаюць. І мае вынікі адмоўныя. Так што не панікуем», — кажа Ягор.
27 лютага у грамадзяна Ірана, студэнта БНТУ, які прыбыў у Мінск рэйсам з Баку 22 лютага, быў выяўлены каранавірус. Пацыент і людзі, якія кантактавалі з ім, змешчаныя ў каранцін.