У Беларусі за рысай беднасці знаходзіцца 4,8% насельніцтва. Гэта вынікае са звестак Белстата па выбаркавым абследаванні хатніх гаспадарак па ўзроўні жыцця ў чацвёртым квартале 2019 года. Сярэднедушавыя наяўныя рэсурсы гэтых людзей былі ніжэйшыя за бюджэт пражытачнага мінімуму. Гэты паказчык з 1 лістапада вырас амаль да 232 рублёў, а з 1 лютага гэтага года — амаль да 242 рублёў, піша tut.by.

Сярэднедушавы рэсурс (прыбытак) — агульны аб'ём прыбыткаў, падзелены на колькасць насельніцтва. Пры разліку прыбыткаў на душу насельніцтва ўлічваюцца ўсе грамадзяне, у тым ліку беспрацоўныя, пенсіянеры, непаўналетнія. Сярэднедушавыя прыбыткі трэба адрозніваць ад сярэдніх заробкаў.

Паводле перапісу насельніцтва у 2019 годзе, у Беларусі жыве 9 мільёнаў 413 тысячы 446 чалавек. Атрымліваецца, што за рысай беднасці знаходзілася амаль 452 тысячы чалавек.

Найбольш малазабяспечаных у Брэсцкай вобласці (6,9%), следам размясціліся Гомельская (6,7%), Віцебская (6,5%) і Магілёўская (6,4%). У Мінскай вобласці гэты паказчык складае 3,9%, Гродзенскай — 3,7%, у Мінску — 0,9%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0