20.03.2009 / 17:57

Уладзімір Някляеў. Сцяг 8

Лунае, нескароны,
На векавых вятрах
Наш, ад крыві чырвоны,
Ад болю белы, сцяг...

Чуў, што паэт Уладзімір Някляеў прапанаваў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў якасці гімну ўласны верш «Сцяг». Надрукуйце, калі ласка, гэты верш.

ВБ, Гомель

Лунае, нескароны,
На векавых вятрах
Наш, ад крыві чырвоны,
Ад болю белы, сцяг.
Наш бел-чырвона-белы,
Нябесны, вольны, смелы,
Наш бел-чырвона-белы,
Наш сцяг.

0
garaczyNePaeta / Адказаць
20.03.2009 / 19:32
Лунае, нескароны, На векавых вятрах Наш, ад крыві чырвоны, Ад болю белы, сцяг. Наш бел-чырвона-белы, Нябесны, вольны, смелы, Наш бел-чырвона-белы, Наш сцяг. Лунае i трапеча ён у Канадзе, Над БНФ сядзiбай, ды й шчэ там Дзе трэба каб сучаснае уладзе Супрацiуленне паказаць: Мы з iм на Вам!
0
Раман / Адказаць
20.03.2009 / 19:46
Вайцюшкевіч гэты верш ужо на сваю музыку паклаў. Давялося пачуць аднойчы.
0
Сцяпан / Адказаць
21.03.2009 / 10:44
Яўген Бартніцкі Беларусу Ачуняй, Беларус, наталі Спадзяваньні Радзімы і мары- Не дазволь, каб паўсталі зь зямлі Папялішчаў нямыя абшары. Ты стаміўся змагацца ў начы – Ў безнадзейнасьці шчасьця падкова… Ваяра сьцяг панік на плячы, І нямее спрадвечная мова.. Не чакай, каб сьмяротная ціш Разьвяла да свабоды паромы – Непадзельныя годнасьць і крыж Зьберагуць ад блуканьняў і стомы. Да сябе, на зямлю васількоў, У бусьлянку радзімага слова, Беларус! Павяртайся ж дамоў – Будаваць сваю волю ад нова.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру