Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў аб неадкладным вывадзе амерыканскіх войскаў з Афганістана.

«Сёння. Гэта пачнецца неадкладна», — адказаў амерыканскі лідар на пытанне аб тым, калі ЗША пачнуць вывад сваіх войскаў у рамках пагаднення з рухам «Талібан».

Таксама Трамп заявіў, што ў хуткім часе сустрэнецца з талібамі асабіста. Па словах амерыканскага прэзідэнта, яны пагадзіліся змагацца з тэрарызмам.

ЗША і «Талібан» заключылі мірнае пагадненне 29 лютага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0