Брытанскі прэм'ер Борыс Джонсан ажэніцца са сваёй сяброўкай Кэры Саймандс, паведамляе The Telegraph.

Джонсан і Саймандс абвясцілі пра заручыны. Акрамя таго, брытанскі прэм'ер хутка стане бацькам: дзіця павінна з'явіцца на свет прыкладна ў пачатку лета.

Як напісала сама Саймандс у сваім закрытым Instagram-акаўнце, заручыны адбыліся яшчэ ў канцы мінулага года.

Да Саймандс Борыс Джонсан быў жанаты ўжо двойчы. Ад другога шлюбу ў яго чацвёра дзяцей: дзве дачкі і два сыны. Акрамя таго, у палітыка ёсць пазашлюбная дачка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0