У Люксембургу вырашылі адмяніць плату за карыстанне муніцыпальным транспартам, каб разгрузіць дарогі. З 29 лютага Люксембург адмяніў плату за праезд у грамадскім транспарце, піша DW.

Гэта першы выпадак, калі такую ​​меру распаўсюджваюць на цэлую краіну.

На «бясплатны» грамадскі транспарт краіна будзе траціць 41 млн еўра падаткаплацельшчыкаў штогод. Мэта ўладаў — знізіць загружанасць дарог. Люксембург займае першае месца ў Еўропе па долі аўтаўладальнікаў: 650 машын на 1000 жыхароў.

Таксама ўлады краіны плануюць пашырыць фінансаванне будаўніцтва рэйкавага транспарту, у прыватнасці чыгунак і трамваяў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?