На папулярнай вуліцы Кастрычніцкай у Мінску можна ўбачыць новы партрэт Уладзіміра Караткевіча.

Раней на сцяне будынка №23 быў партрэт вядомага беларускага класіка, на якім Караткевіч трымаў на руках двух маленькіх кацянят.

26 лютага мастак стварыў новы партрэт. Замест двух кацянят на новым партрэце можна ўбачыць сабаку.

Новы партрэт таксама намаляваны з фотаздымка.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?