Памятаеце п'яную бойку ў кавярні «The Box 99» на Савецкай вуліцы ў Гомелі?

Тады двое гасцей не па-джэнтэльменску вырашылі спрэчку з дырэктарам. Пазней выявілася, і той, што біў, і той, што адцягваў — палкоўнікі КДБ.

Чытайце: Збіццё дырэктара кафэ ў Гомелі: замяшаныя высокапастаўленыя супрацоўнікі КДБ

Як стала вядома «Нашай Ніве», больш яны ў ведамстве не працуюць.

Сведка па крымінальнай справе, Дзмітрый Пабяржын, які ўзначальваў інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне КДБ, на званок карэспандэнта сказаў, што не хоча гаварыць пра гэтую гісторыю.

Ягонага калегу з упраўлення КДБ па Мінску і Мінскай вобласці следчыя і раней называлі «беспрацоўным мінчуком». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0