У Віцебску шпіталізаваны 26 чалавек, якія кантактавалі з работніцай футравага камбіната, у якой падазрэнне на каранавірус. Усе яны знаходзяцца ў абласной клінічнай інфекцыйнай бальніцы. Пра гэта TUT.BY паведаміў начальнік абласнога камітэта аховы здароўя Юрый Дзяркач.

— Мы пайшлі на апярэджанне, і ўсіх людзей, якія знаходзіліся непасрэдна ў кантакце з жанчынай, шпіталізавалі ў баксіраванае аддзяленне абласной інфекцыйнай бальніцы. Гэта яе калегі, члены сям'і, а таксама тыя, хто з ёй разам ездзіў (у Італію). Усе гэтыя асобы ўстаноўленыя і ізаляваныя. Іх 26 чалавек. Ва ўсіх узялі аналізы, і яны адпраўленыя на даследаванне. Цяпер ужо атрымліваем адказы. Вынікі адмоўныя, — паведаміў Юрый Дзяркач.

У абласной інфекцыйнай бальніцы для шпіталізаваных наступныя ўмовы.

— Жанчына, у якой падазрэнне на каранавірус, знаходзіцца ў асобным боксе. Яна не кантактуе ні з кім. У гэты бокс — асобны ўезд. Выхад з гэтага бокса немагчымы: там ёсць адпаведныя шлюзы і замкнёны паветраабмен. То бок, гэтая жанчына некантактная. Усе астатнія шпіталізаваныя — кантактныя. Але размяшчаюцца таксама ў боксах з асобным выхадам.

Колькасць людзей у гэтых боксах, па словах Юрыя Дзеркача, будзе мяняцца:

— Тых, у каго адмоўныя вынікі, будзем выводзіць з ізаляцыі ў інфекцыйнай бальніцы. Але яны будуць знаходзіцца ў медустанове 14 дзён. У прынцыпе, гэтых людзей, якія кантактавалі з работніцай футравага камбіната, можна было назіраць і на хаце, але пайшлі на варыянт поўнай ізаляцыі. Каб выключыць усе магчымыя праблемы.

На футравым камбінаце няма каранціну.

— У гэтым няма неабходнасці. Жанчына не працавала на канвееры. А тыя, з кім яна была ў кантакце, паўтару, усё шпіталізаваныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?