У Брэсце пад наглядам медыкаў знаходзяцца шэсць чалавек, якія прыехалі з Італіі. Прыкмет інфекцыі ў іх няма, паведаміў БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Віктар Міхалоўскі.

У бальніцу даставілі студэнтку і яе бацькоў, якія прыехалі з Італіі.

Таксама пад наглядам брэсцкіх медыкаў знаходзяцца тры кіроўцы-экспедытары, якія наведвалі Апенінскі паўвостраў. Прыкмет захворвання ні ў кога з іх няма, але пад наглядам яны прабудуць неабходныя 14 дзён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0