«Маленькую Лілі адзяваюць ад Армані і ў яе ўжо ёсць упрыгожванні з брыльянтамі», — захапляецца папулярная газета гісторыяй жыццёвага поспеху мінчанкі, якая выйшла замуж за прынца Дубаі.
Усё там супер. Прынц падарыў жонцы трэцюю машыну — чорны джып «Лэнд Ровэр». А малой у калыску Саід падарыў залатыя з брыльянтамі завушніцы. Ото ж яны ёй трэба...

Не пішуць, што брыльянты ад Армані ў таго прынца — у выніку жорсткай эксплуатацыі працоўных масаў у тых самых Эміратах. Там замежныя арбайтэры гарбацяцца за капейкі, а ставяцца да іх як жа тавару. Не пішуць, што другім бокам гэтае ні Богу ні людзям не патрэбнае раскошы ёсць галеча мільёнаў, смерць мільёнаў дзяцей ад недаядання, недагляду, хваробаў. А таксама марнаванне рэсурсаў Зямлі на джыпы, што жлукцяць бензін.

Захаплення вартыя людзі, што здзейснілі подзвігі дзеля сваіх братоў, людзі, якія пераўзышлі свае прыродныя сілы, якія паслужылі чалавецтву. Інвалід у вазку, які дабіўся адукацыі і працуе, варты ўвагі большае, чым дзесяць прынцаў і іхнія гарэмы.

Навязваць брыльянты, джыпы і адзёжкі ад Армані як мэту жыцця і мярыла шчасця — гнюсна і прыкмета дробнага розуму. «Культура хамства і даляра», — так пра гэта пісаў Янка Купала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?