У Жытоміры на мясцовым рынку 2 сакавіка заўважылі «Ролс-Ройс Фантом», багажнік якога выкарысталі для продажу бульбы. Яго прыгналі на рынак у якасці вясельнага аўтамабіля, але вырашылі выкарыстоўваць не па прызначэнні. Пра гэта піша «Жытомір-Онлайн».
— Ён размясціўся побач са стэлажамі ніжняй бялізны, — піша выданне.
Хоць «Ролс-Ройс» не новы, але ўсё роўна гэта аўтамабіль не з танных. Ён па розных звестках можа абысціся да 20 мільёнаў грыўняў (пад 1 млн даляраў).
Ва Украіне ў 2019 годзе попыт на аўтамабілі «Ролс-Ройс» павялічыўся ў тры разы. Усяго набылі 16 аўто, кожны з іх ацэньваецца ў некалькі соцень тысяч даляраў.