Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін унёс тры папраўкі да свайго законапраекта аб змене Канстытуцыі. Адна з іх прадугледжвае згадванне Бога ў Асноўным законе, паведамляе ТАСС са спасылкай на спікера Дзярждумы Вячаслава Валодзіна.

Такім чынам, кіраўнік дзяржавы станоўча вырашыў лёс папраўкі пра Бога, якую яму прапанавала рабочая група па падрыхтоўцы змяненняў у Канстытуцыю.

Пра гатоўнасць адпаведнай папраўкі стала вядома 28 лютага. Яе тэкст не публікаваўся, але, па словах сустаршыняў рабочай групы, Бога можна згадаць у гістарычным кантэксце, напрыклад, наступным чынам: «Расійская Федэрацыя, аб'яднаная тысячагадовай гісторыяй, захоўвае памяць продкаў, якія перадалі нам ідэалы і веру ў Бога».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0