Таксі, якім кіравала 37-гадовая берасцейка, з чатырма пасажырамі ў салоне рухалася ў бок абласнога цэнтра, паведамляе МУС.

Пры выездзе з другараднай дарогі на трасу М1/Е30 Брэст-Мінск-мяжа Расійскай Федэрацыі таксістка не пераканалася ў бяспецы руху і сутыкнулася з грузавіком «ДАФ».

У выніку ДТЗ траўмы атрымалі кіроўца і двое пасажыраў таксі. З рознымі траўмамі іх шпіталізавалі ў бальніцу. Кіроўца фуры, 30-гадовы работнік аднаго з транспартных прадпрыемстваў Брэста, не пацярпеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0