03.03.2020 / 13:39

«Патрабуй маску, лукашэнкаўскі рэжым ад цябе іх яўна хавае!» 15

Мяняюцца мэсэнджары, нязменны толькі хайп, піша Антось Звычайны.

ВЫЯВЛЕН НОВЫЙ СЛУЧАЙ КОРОНАВИРУСА РЯДОМ С ТВОИМ СЕЛОМ, СРОЧНО ЧИТАЙ!!!

Як часта вы бачылі такія паведамленні за апошнія дні?

Пасля перачытвання ўсіх навінаў аб каранавірусе ты проста абавязаны бегчы ў аптэку і патрабаваць там медыцынскую маску, гэта не мае значэння, што СААЗ праінфармавала аб тым, што маскі табе практычна ніяк не дапамогуць і важней захоўваць элементарную гігіену — патрабуй маску, лукашэнкаўскі рэжым ад цябе іх яўна хавае!

Ды што там маскі, гэта ўсё крывавы рэжым вінаваты ў тым, што каранавірус ужо ў Мінску, гэта ўсё сябры Лукашэнкі: іранцы, кітайцы! Нават не спрабуй узгадваць прыклад Італіі і іншых цывілізаваных краін, гэта ўсё віна рэжыму, другі этнацыд пасля Чарнобыля!

Альбо ты папулярны блогер і можаш на сваю аўдыторыю распаўсюджваць бязмежную мудрасць, напрыклад, можаш расказваць, што было б файна закрыць межы, гэта ж так эфектыўна ў ХХІ стагоддзі, свет ні разу не стаў глабальным, усе жывуць у сваіх хацінках на хутарах, размаўляюць дома тарашкевіцай і не кантактуюць паміж сабой. Ну і канешне, беларускіх грамадзянаў, якія не могуць захварэць на каранавірус, мы будзем запускаць праз мяжу, таму што мы беларусы, на такое не можам захварэць, а вось астатнім уезд варта абмежаваць. І нават не спрабуйце ўзгадваць пра інкубацыйны перыяд у цэлы месяц, гэта ўсё фігня.

Ды і ўвогуле, ты так часта баішся нейкіх падазроных людзей на вуліцы? Напэўна, гэта маньяк, забойца, стопудова. Дзіўна, дзіўна, але ж па статыстыцы большасць забойстваў здзейсняюць людзі, знаёмыя паміж сабой. А ведаеш што яшчэ больш цікава? За мінулы год у Беларусі было здзейснена ў 6 раз больш суіцыдаў, чым забойстваў. Толькі мы чамусьці больш любім прачытаць аб расчлянёнцы і каранавірусах, а не што-небудзь аб тым, як надладзіць свой унутраны свет.

Тое ж самае датычыцца, напрыклад, дабрадушных бізнэсменаў, якія раптам пачынаюць клапаціцца аб здароўі чалавецтва, пры тым што раней у гэтым ніколі не былі заўважаны. «Варгеймінг» не так даўно паведаміў, што выдаткуе 10 млн даляраў на барацьбу з каранавірусам. Ну канечне, каранавірус гэта цікава, аб гэтым могуць і ўсе сусветныя СМІ напісаць, не тое што там проста пабудаваць бальніцу ў Беларусі — нехайповенька.

Мы баімся ўсяго што заўгодна, такога невядомага і жахлівага, але прытым абсалютна не заўважаем куды больш рэальныя і страшныя рэчы, якія адбываюцца побач з намі штодня. І да іх, на жаль, мала ў каго ёсць інтарэс.

Кроў, катастрофы, вірусы, вяселле якога-небудзь брытанскага прынца альбо калгаснага селебрыці — ёсць шмат важнейшага за гэта.

Як пасляслоўе, хачу далучыць невялічкі ўрывак кнігі Коба Абэ, мне здаецца, усім нам ёсць над чым падумаць:

«І ўсё ж, разумееце… чаму ўсім патрэбныя навіны?.. Можа быць, для таго, каб у крытычны момант быць у поўным узбраенні, хоць загадзя вядома, што ўсе на свеце мяняецца? Раней я таксама так думаў. Але гэта хлусня. Чалавек слухае навіны толькі для таго, каб супакоіцца. Якую б узрушаючую навіну яму ні паведамілі, калі чалавек слухае яе, значыць, ён жывы — вось у чым рэч. Па-сапраўднаму ўзрушаючая навіна — гэта апошняя навіна, што абвяшчае пра канец свету. Запаветная мара кожнага — змагчы пачуць яе. Таму што гэта будзе азначаць, што ўдалося перажыць канец свету. Калі ўдумацца, то, як мне ўяўляецца, маё атручванне было выклікана менавіта імкненнем не прапусціць гэтай апошняй перадачы. Але навіны ўсё ішлі і ішлі без канца, так і не ператвараючыся ў апошнюю. Гэта значыла, што навіны ўсё яшчэ не апошнія. Яны будуць працягвацца і надалей — толькі стэрэатыпныя фразы стануць яшчэ карацейшыя. Мінулай ноччу «Б-52« правялі самы буйны ў гэтым годзе налёт на Паўночны В'етнам, а ты ўсё ж такі застаўся жывы. На газавым заводзе адбыўся пажар, восем чалавек атрымалі цяжкія апёкі, а ты не пацярпеў і застаўся жывы. Новае велізарнае павышэнне цэн, а ты працягваеш жыць. З-за выкіду прамысловых адходаў у заліве знішчана ўся рыба, а ты ўсё ж такі застаўся жывы».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Антось Звычайны

2
Мордехай В. / Адказаць
03.03.2020 / 13:44
На канцы свету не заробiш, таму ён нiколi не надыходзiць.

Рымскiя навiны былi гэткiя ж самыя - кошты на хлеб, падаткi, спорт, плёткi пра знакамiтасцяў ды палiтыка. Толькi пiсалi ды каментавалi на сценах публiчных будынкаў.
8
циник / Адказаць
03.03.2020 / 13:52
у сааз какие-то видно свои цели, но сами носят и маски и скафандры. и пишут что основной тип передачи заразы: воздушно-капельный,  гораздо реже контактно-бытовой. зараза проникает в лёгкие через дыхательные пути. затем поражает их. наступает отёк лёгких и смерть. 
а режимчик виноват в том, что все маски отправил гуманитаркой в китай, оставив белорусов ни с чем. теперь эти маски а китае раздают на улицах бесплатно, а в рбшке дерут с народика больше рубля за одну в своих аптеках. 
8
Водар / Адказаць
03.03.2020 / 13:57
И что плохого в том, что человек черпает информацию откуда угодно в то время пока государство традиционно молчит как рыба, что плохого в том, что человек думает об элементарных средствах защиты и хочет купить маску? что плохого в том, что люди хотят закрыть границу, по крайней мере сделать только специальное авиасообщение с теми странами, где заражено больше всего людей?
В чем собственно вопрос, Антось?
Если об этом не думать и не принимать меры, то коронавирус будет еще одной "страшной вещью, происходящей с нами каждый день" 
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру