Аналізы на каранавірус у кіраўніка службы хуткай дапамогі Ірана Прыхасейна Каліванда далі станоўчы вынік. Пра гэта паведаміла ў аўторак агенцтва ISNA са спасылкай на прэс-службу арганізацыі, піша ТАСС.

Адзначаецца, што зараз Каліванд праходзіць курс лячэння.

Міністэрства аховы здароўя Ірана 19 лютага паведаміла аб першых у краіне выпадках заражэння новым каранавірусам. Інфікаваныя былі выяўленыя ў горадзе Кум.

Паводле афіцыйных даных, колькасць выпадкаў заражэння ў Іране складае 2336, пры гэтым зарэгістравана прынамсі 77 смяротных вынікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0