03.03.2020 / 16:27

Даследчык MediaIQ: Недзяржаўныя СМІ ссоўвалі акцэнты, быццам улады судзілі не за ўдзел у недазволенай акцыі, а за пазіцыю 50

Ініцыятыва MediaIQ працягвае праводзіць маніторынг беларускіх медыярэсурсаў, шукаючы ў іх праявы маніпуляцыі. Праект рэалізуе «Прэс-Клаб» пры падтрымцы USAID і Міжнароднай арганізацыі PACT.

28 лютага была апублікаваная чарговая справаздача па выніках студзеня 2020 года. Яе складальнік — Раман Стэфаненка.

Раман Стэфаненка. Фота з яго фэйсбука

Даследчык акцэнтаваў увагу на самую частую праяву маніпуляцый, якая, па яго падліках, сустракалася ў медыя (52 разы). Гаворка ідзе пра асвятленне недзяржаўнымі СМІ (у тым ліку і «Нашай Нівай») шматлікіх судоў над удзельнікамі акцый у падтрымку незалежнасці Беларусі і супраць інтэграцыі з Расіяй.

За два месяцы прайшло больш за 200 судоў, агульная сума штрафаў склала амаль $65 тысяч. 13 удзельнікаў акцыяў былі асуджаныя агулам на 375 сутак арышту.

Праваабаронцы «Вясны» перакананыя, што ў Беларусі парушаецца замацаванае Канстытуцыяй права грамадзян на свабоду мірных сходаў і асацыяцый. Удзельнікі мірных сходаў не парушалі грамадскі парадак, правілы дарожнага руху і не ўяўлялі пагрозы грамадскай бяспецы, а таксама не парушалі правы і свабоды іншых асобаў.

Тым не менш даследчык Раман Стэфаненка мяркуе, што недзяржаўныя СМІ некарэктна асвятлялі суды.

«Асвятляючы суды, недзяржаўныя СМІ акцэнтавалі, што ўдзельнікі пратэстаў абаранялі дзяржаўнасць. Пры гэтым у большасці навін не згадвалася, што акцыі былі несанкцыянаванымі. У выніку ў тэкстах ссоўваўся акцэнт, быццам улады судзілі не за ўдзел у недазволенай акцыі, а за пазіцыю», — тлумачыць Раман Стэфаненка ў справаздачы MediaIQ.

«Удзельнікаў пратэстаў называлі абаронцамі незалежнасці, быццам дзяржава карала пратэстуючых за абарону суверэнітэту», — наракае ён.

Пісьменніка Уладзіміра Арлова, які прачытаў на Кастрычніцкай плошчы эсэ «Незалежнасць» аштрафавалі на 540 рублёў. Фота Надзеі Бужан

Чытайце:

«Ці ўтрымлівае эсэ «Незалежнасць — гэта…» лозунгі супраць інтэграцыі?»: як судзілі пісьменніка Уладзіміра Арлова

«У мяне не сярэдняя адукацыя, я кандыдат навук!» Як судзілі пасла Пятра Садоўскага

Лявону Баршчэўскаму ў пратаколе напісалі, што ў яго сярэдняя адукацыя. Справу адправілі на дапрацоўку ФОТЫ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

10
LitvinM / Адказаць
03.03.2020 / 16:38
Хто гэта і што гэта за дасьледчык
9
Niemand / Адказаць
03.03.2020 / 16:50
Такі малады, а ўжо ... цыраваны.
7
Броўка / Адказаць
03.03.2020 / 16:51
Без уласнай пазіцыі змог адпрацаваць у пэўнай пазіцыі.
Паказаць усе каментары/ 50 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру