Як паведамляе тэлеграм-канал ДАІ Мінска, 40-гадовы кіроўца аўтамабіля «Івека» рухаўся па вуліцы Даўгабродскай у кірунку вуліцы Казлова. Змяняючы паласу руху, ён падрэзаў «Фальксваген».

Адбылося сутыкненне, ад удару легкавік адкінула на тратуар. Пацярпелых у ДТЗ няма, машыны атрымалі механічныя пашкоджанні.

На кіроўцу «Івека» складзены адміністрацыйны пратакол, яму пагражае штраф, а можа і пазбаўленне правоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0