У пятніцу, 6 сакавіка, пасля доўгай паўзы збіраюцца аднавіць работу аўтавакзала «Усходні». Адкрыццё плануецца на другую палову пятніцы. Пра гэта «Мінск-навінам» паведаміў намеснік гендырэктара Мінсктранса Віктар Тозік.

Будынак стаяў без справы чатыры гады.

«Практычна ўсе асноўныя работы выкананы. Яны зроблены па мінімуме: там не патрабаваўся маштабны рамонт, бо будынак быў закансерваваны і дзе-нідзе патрабаваліся толькі касметычныя работы, — патлумачыў спецыяліст. — Трэба ўлічваць таксама, што пакуль вакзал будзе задзейнічаны толькі на 30%: гэта першы паверх адміністрацыйнага будынка. Набіраецца мінімум службовага персаналу — на пачатковым этапе не больш за 8 чалавек.

Задзейнічаюць усяго тры электронныя табло, бо пакуль сюды будуць прыбываць толькі міжгароднія і міжнародныя аўтобусы «Мінсктранса» магілёўскага напрамку і гарадскія, якія ходзяць у Сосны, Стайкі, Сокал.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0