Супрацоўнікі ДАІ спынілі на 363-м кіламетры аўтадарогі М10 «Кобрын-Гомель-мяжа РФ» аўтамабіль «ГАЗ-3302», якім кіраваў 60-гадовы мужчына.

У кузаве аўтамабіля знайшлі «схованку» з пластыкавымі каністрамі і яшчэ 964 бутэлькі з алкаголем без адпаведных дакументаў, піша прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Кіроўца запэўніваў, што груз агульным аб'ёмам 612 літраў прызначаўся для асабістага карыстання.

На кіроўцу складзены адміністрацыйны пратакол, яму пагражае да 100 базавых велічынь з канфіскацыяй усяго спіртнога, якое перавышае колькасць, дапушчальную для перамяшчэння або захоўвання (5 літраў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0