03.03.2020 / 18:18

«Іран дзейнічае гранічна адкрыта ў сувязі з эпідэміяй каранавіруса» — адказ пасольства Ірана на публікацыю «НН» 7

У імя Бога…

Пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь разлічвае, што ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь аб друку адказ пасольства на навіну, распаўсюджаную пад загалоўкам «Хлусіць не харам? Каранавірус прыйшоў у Беларусь з краіны, якая хавала рэальную сітуацыю» будзе апублікаваны:

На жаль, праз глабальную ўспышку каранавіруса Іран, як і некаторыя краіны, быў уцягнуты ў гэтую праблему. На найвышэйшым узроўні ва ўрадзе Ісламскай Рэспублікі Іран быў створаны Камітэт па барацьбе з каранавірусом. Афіцыйнымі СМІ краіны штодня публікуецца адпаведная інфармацыя аб рашэннях па супрацьстаянні яму.

Што тычыцца дакладнасці статыстычных звестак пра вірус у Іране, Генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя афіцыйна заявіў, што арганізацыя не выявіла якіх-небудзь доказаў аб наяўнасці якіх бы там ні было праблем са статыстычнымі звесткамі, прадстаўленымі Іранам аб заражаных і ахвярах каранавіруса.

Варта адзначыць, што іранскі студэнт, які прыбыў самалётам у Мінск з Баку 22 лютага, не першы [Міністэрства аховы здароўя Беларусі назвала выпадак з іранскім студэнтам першым у краіне — НН] выпадак захворвання каранавірусам у Беларусі.

Вы, напэўна, ведаеце, што за апошнія 40 гадоў у Ісламскай Рэспубліцы Іран было праведзена каля 40 выбараў, у тым ліку прэзідэнцкіх, парламенцкіх і г. д. Усе службовыя асобы ў краіне проста ці ўскосна абіраюцца народам, прыкладаў чаму мала ў рэгіёне Заходняй Азіі. Калі судзіць бесстаронна, іранская ўлада заўсёды была адкрытай і сумленнай ў адносінах да свайго народу.

Мы спадзяёмся, што дзве дружалюбныя краіны — Іран і Беларусь — будуць супрацоўнічаць у цяперашніх складаных умовах, каб забяспечыць здароўе і бяспеку людзей абедзвюх краін.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

6
Скураныя крылы / Адказаць
03.03.2020 / 18:58
"... разлічвае, што ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь аб друку, адказ пасольства на навіну
https://nn.by/?c=ar&i=247114...будзе апублікаваны".
Было б не дрэнна , каб амбасада Ірана пацікавілася гісторыяй "Нашай Нівы".

6
Чарнарусь / Адказаць
03.03.2020 / 19:00
Ответ адекватный, не известно только правдивый ли
4
Eprst / Адказаць
03.03.2020 / 19:33
Браво, посол!
Насколько глубоко прогнил у. отсталый режим Лукашенко, что даже у Ирана мозоль на глазах от таких "выборов".
Прикорытники не доложили "любимцу" Семьи о вирусе и тд и тп.
На понтах отправил самолеты в Китай, ок.
Дальше масок нет в аптеках.
Наверно все свезли в Минздрав, раз у них там все хорошо.
Чем ответит о шокирующей правде про вирус эскорт-канал "На Пуп Первого" ?
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру