Федэральная рэзервовая сістэма (ФРС) ЗША, якая выконвае функцыі ЦБ краіны, у аўторак на скліканым упершыню з часу фінансавага крызісу 2008 года экстраным пасяджэнні знізіла стаўку на палову працэнтнага пункта ў рамках барацьбы з рызыкамі з-за каранавіруса, піша tass.ru.

Пра гэта гаворыцца ў заяве Федэральнага камітэта па аперацыях на адкрытым рынку (FOMC, кіраўніцтва ФРС).

«Асновы амерыканскай эканомікі застаюцца моцнымі. Аднак каранавірус стварае новыя рызыкі для эканамічнай актыўнасці. У святле гэтых рызык і ў падтрымку мэтаў дасягнення максімальнай занятасці і стабільнасці цэн FOMC сёння [ў аўторак] прыняў рашэнне знізіць мэтавы дыяпазон стаўкі па федэральных фондах на 0,5 працэнтнага пункта — да 1-1,25%», — адзначаецца ў заяве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0