3 сакавіка ў Амстэрдаме прайшло лёсаванне групавой стадыі Лігі нацый 2020/2021.

55 нацыянальных зборных Еўропы згуляюць у чатырох лігах — A, B, C і D.

Зборная Беларусі знаходзілася ў другім кошыку Лігі С.

ЛІГА А

Група A1: Нідэрланды, Італія, Боснія і Герцагавіна, Польшча

Група A2: Англія, Бельгія, Данія, Ісландыя

Група A3: Партугалія, Францыя, Швецыя, Харватыя

Група A4: Швейцарыя, Іспанія, Украіна, Германія

ЛІГА B

Група B1: Аўстрыя, Нарвегія, Паўночная Ірландыя, Румынія

Група B2: Чэхія, Шатландыя, Славакія, Ізраіль

Група B3: Расія, Сербія, Турцыя, Венгрыя

Група B4: Уэльс, Фінляндыя, Ірландыя, Балгарыя

ЛІГА C

Група C1: Чарнагорыя, Кіпр, Люксембург, Азербайджан

Група C2: Грузія, Паўночная Македонія, Эстонія, Арменія

Група C3: Грэцыя, Косава, Славенія, Малдова

Група C4: Албанія, Беларусь, Літва, Казахстан

ЛІГА D

Група D1: Фарэрскія выспы, Латвія, Андора, Мальта

Група D2: Гібралтар, Ліхтэнштэйн, Сан-Марына

Зборныя ў групе згуляюць адзін з адным дома і ў гасцях. Пераможцы чатырох груп лігі А выйдуць у фінальную стадыю Лігі нацый (паўфіналы, матч за трэцяе месца і фінал), якая запланавана на чэрвень 2021 года.

Апошнія месцы груп у лігах A і B апусцяцца лігай ніжэй. Пераможцы груп у лігах B, C і D паднімуцца лігай вышэй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0