20.03.2009 / 11:44

Вульгарнейшы за «Бората» 3

Дваццаці дзвюх хвілінаў паказу трэйлера «Бруна», новай стужкі Сашы Барона-Коэна, аўтара і выканаўцы галоўнай ролі ў фільме «Борат», досць, каб зразумець: у параўнанні з новым фільмам, цынічны, з'едлівы і вульгарны Борат быў толькі разагрэвам.

Казахскі журналіст Борат

Дваццаці дзвюх хвілінаў паказу трэйлера «Бруна», новай стужкі Сашы Барона-Коэна, аўтара і выканаўцы галоўнай ролі ў фільме «Борат», досць, каб зразумець: у параўнанні з новым фільмам, цынічны, з'едлівы і вульгарны Борат быў толькі разагрэвам.

Эксцэнтрычны журналіст Бруна хоча ўсынавіць чорнае дзіця, каб зняць з ім вычварны арт-фільм. Ён апытвае знятых схаванай камерай звычайных людзей, ці не згодныя яны, каб іх дзеці таксама здымаліся ў стужцы, ці не супраць яны, каб на іх нашчадкаў нацкоўвалі гадаў і восаў і ці не згодныя бацькі, каб іх дзетак кідалі з 4-га паверху.

Тры гады таму прайшоў фільм «Борат», пра казахскага журналіста, з натуры шавініста і сексіста, які падарожнічае па ЗША. Мэта журналіста: зрабіўшы рэпартаж для казахскага тэлебачання, пазнаёміць казахстанцаў з амерыканскім ладам жыцця, а таксама скрасці для сябе жонку, эратычную зорку Памелу Андэрсан. «Борат» узняў хвалю абурэння ў Казахстане і Расеі і нават не ішоў у беларускім пракаце.

Як і Борат, Бруна таксама нарадзіўся як персанаж з тэлевізійнай перадачы «Шоў Элі Джы», што транслявалася 9 гадоў таму па ангельскім тэлебачанні. Бруна, карэспандэнт моды і шоў-бізнэса неіснуючага аўстрыйскага каналу, хоча даць выхад сваім пачварным схільнасцям і правакуе адмоўную рэакцыю з боку людзей, што нібыта выпадкова трапілі ў кадр.

ЛК, паводле АР

0
йес! / Адказаць
20.03.2009 / 21:00
я ўжо зачакаўся яго чакаць :)
0
SAMANDYK / Адказаць
20.03.2009 / 22:22
«Да Алі Джі Шоў» а не «Шоў Элі Джы»
0
Demyan / Адказаць
22.03.2009 / 13:57
> Бруна, карэспандэнт моды і шоў-бізнэса неіснуючага аўстрыйскага каналу, хоча даць выхад сваім пачварным схільнасцям Схiльнасцi - они извращенные (вычварныя) или действительно чудовищные (пачварныя)?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру