Лізавета II з'явілася на публіцы ў доўгіх белых пальчатках падчас цырымоніі ўручэння каралеўскіх узнагарод у Букінгемскім палацы 3 сакавіка. Гэта не адпавядае звычайнаму выгляду каралевы пры ўзнагароджанні. Таблоіды The Sun і Daily Mirror напісалі, што пальчаткі могуць служыць абаронай ад каранавіруса. Як адзначыў Daily Mirror, у апошні раз каралева была ў пальчатках на гэтай падзеі ў 1954 годзе.

Прэс-служба Букінгемскага палаца адмовілася пракаментаваць, ці звязаныя пальчаткі з каранавірусам, аднак паведаміла, што «супрацоўнікі каралевы і палаца будуць трымацца парад урада».

На 4 сакавіка ў Вялікабрытаніі зарэгістраваны 51 выпадак заражэння вірусам COVID-19.

Усяго ў свеце каранавірусам на 4 сакавіка заражаныя больш за 92 тыс. чалавек, памерла больш за 3 тыс. Вірус пашырыўся на тэрыторыі 72 краін за межамі Кітая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0