На партале дзяржзакупак абвешчаныя таргі: выбіраюць падрадчыка для рамонту помніка Леніну, які знаходзіцца на аднайменнай плошчы ля будынка магілёўскага аблвыканкама. Работы плануюць завяршыць да 22 красавіка.

Крыніцай фінансавання стануць сродкі гарадскога бюджэту. Камунальнікі гатовыя заплаціць за працу 160 742 рубля, г.зн. амаль $72 000.

Ілюстрацыйнае фота mogilevnews.by.

Ілюстрацыйнае фота mogilevnews.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0