Вярхоўная Рада Украіны прагаласавала за прызначэнне прэм'ер-міністрам краіны Дзяніса Шмыгаля.

Кандыдатуру Шмыгаля Зяленскі прадставіў напярэдадні на пасяджэнні фракцыі «Слуга народа».

Выступаючы перад дэпутатамі Шмыгаль заявіў, што будзе выконваць тыя задачы, якія прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ставіў перад папярэднім урадам.

44-гадовы Дзяніс Шмыгаль — карэнны львавянін. Ён скончыў Львоўскі палітэх па спецыяльнасці менеджмент машынабудавання, інжынер-эканаміст. Кандыдат эканамічных навук. Шмыгаль свабодна валодае англійскай і польскай мовамі.

З пачатку двухтысячных па 2009 год працаваў на кіруючых пасадах на прадпрыемствах Львова. Потым перайшоў на дзяржаўную службу ў Львоўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0