04.03.2020 / 22:51

Прэм'еру новага фільма пра Джэймса Бонда адклалі на паўгода праз каранавірус 1

Прэм'еру новага фільма пра агента 007 Джэймса Бонда «Не час паміраць» адклалі з-за ўспышкі смяротнага каранавіруса, паведамляе CNBC.

25-ы фільм бандыяны павінен быў выйсці ў красавіку, аднак паказ ссунулі на паўгода. Стужка выйдзе на экраны толькі ў лістападзе. Гэта першы галівудскі праект, які перанёс дату прэм'еры з-за каранавіруса.

У снежні ў сеціве з'явіўся трэйлер новай часткі франшызы. Рэжысёрам «Не час паміраць» выступіў Кэры Фукунага.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

1
ValerBel / Адказаць
05.03.2020 / 01:20
...Праз канаравірус(с)? Праўда? Там таксама новая разнастайнасць вірусу з'явілася ;)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру