Паводле інфармацыі Інтэрфаксу

прыватныя інвестары атрымаюць зямлю ў прыватную ўласнасць пры будаўніцтве асабліва значных аб'ектаў.
Праект Міністэрства эканомікі ўдакладняе, што статус «значных» атрымаюць праекты інвестыцый, якія складаюць 150 мільёнаў еўра і больш. Для харчовай і лёгкай прамысловасці будзе дастаткова і 50 мільёнаў еўра. Інвестарам будуць прадастаўляцца падатковыя льготы, вызваленне ад выплат пошлін на тэхнічнае абсталяванне і іншыя палёгкі.

У 1996 годзе на рэферэндум было вынесена пытанне наконт продажу зямлі ў прыватную ўласнасць. Праўда, тады ішла гаворка менавіта пра землі для сельскай гаспадаркі.

За ўвядзенне «вольнай без абмежаванняў куплі-продажу земляў сельскагаспадарчага прызначэння» прагаласавала толькі 15,35% выбарнікаў,
«супраць» — 82,88%.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?