20.03.2009 / 00:04

Аўстрыйскага маньяка прысудзілі да пажыццёвага зняволення 2

Ёзэф Фрыцль прызнаў сваю віну пасля паказу ў судзе відэазапісу ягонай дачкі Элізабет. Рэшту жыцця ён правядзе ў спецыяльнай клініцы, бо пакутуе на схаваныя псіхічныя захворванні.

Ёзэф Фрыцль прызнаў сваю віну пасля паказу ў судзе відэазапісу ягонай дачкі Элізабет. Рэшту жыцця ён правядзе ў спецыяльнай клініцы, бо пакутуе на схаваныя псіхічныя захворванні.

Фота AFP

У Аўстрыі працэс па справе Ёзэфа Фрыцля назвалі «працэсам стагоддзя». У красавіку мінулага году стала вядома, што жыхар невялікага аўстрыйскага гарадка Амштэтэн на працягу чвэрці стагоддзя 24 гадоў трымаў уласную дачку ў склепе і гвалціў яе. Элізабет нарадзіла ад роднага бацькі 7 дзяцей. Адзін з нованароджаных памёр у выніку не аказання медыцынскай дапамогі.

Суд на Фрыцлем пачаўся 16 сакавіка 2009 году. Ён да апошняга адмаўляў сваю віну, а на судовыя паседжанні з’яўляўся з закрытым тварам. Непакоячыся пра маральны стан прысяжных, суддзя пастанавіў абмежаваць час знаходжання прысяжных на паседжанні. Сёння ў судзе дэманстравалі відэазварот Элізабет, у якім яна распавяла падрабязнасці свайго 24-гадовага затачэння, што і прымусіла ўрэшце Ё. Фрыцля прызнаць сваю віну. Суд прысяжных прысудзіў яго да пажыццёвга зняволення. Паколькі ён пакутуе на схаваныя псіхічныя захворванні і ўяўляе небяспеку для грамадства, рэшту жыцця ён правядзе ў спецклініцы пад наглядам медыкаў. Ягоная дачка і яе дзеці цяпер знаходзяцца ў бальніцы, Элізабет пакутуе на афітаміноз.

У Аўстрыі гісторыя маньяка з Амштэтэна выклікала велізарны рэзананс. Шмат хто з аўстрыйцам застаўся незадаволеным прысудам, чакаючы, што Фрыцля мусілі пакараць больш строга.

СП

0
ybb / Адказаць
20.03.2009 / 09:34
сёньня мы ўсе фрыцлі.
0
klv / Адказаць
20.03.2009 / 15:19
А чаму нікога не турбуе, што Лукашэнка прымушае свайго малалетняга сына прымаць удзел у мерапрыемствах для дарослых? Хто- небудзь адказвае ў нашай краіне за абарону дзяцінства? Калі сам малы не ў стане паскардзіцца куды-небудзь, дык гэта не азначае, што яму нармальна жывецца.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру