Жыхарку «Луганскай народнай рэспублікі» (ЛНР) прысудзілі да 12 гадоў турэмнага зняволення за дзяржздраду, паведамляе г. зв. Міністэрства дзяржаўнай бяспекі ЛНР.

Аляўціну Папову абвінавачвалі ў тым, што яна па заданні Службы бяспекі Украіны збірала інфармацыю пра вайскоўцаў і чыноўнікаў ЛНР і падбірала сярод іх «кандыдатаў на вярбоўку», якіх можна будзе выкарыстоўваць у якасці агентаў ці ўдзельнікаў праграмы «Цябе чакаюць дома». Вярхоўны суд самаабвешчанай рэспублікі прызнаў яе вінаватай і прызначыў ёй мінімальны тэрмін пакарання, адзначылі ў прэс-службе міністэрства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0