Пацыенты, у якіх былі выяўленыя станоўчыя тэсты, адчуваюць сябе абсалютна здавальняюча, заявіў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, яго словы перадае телеграм канал ATN_NEWS.

— Няма ні прыкмет павышэння тэмпературы, ні віруснай інфекцыі, і па сваім стане яны могуць быць адпушчаныя дадому, — заявіў міністр.

Ён падкрэсліў, што па пратаколе дактары павінны атрымаць двойчы адмоўны лабараторны тэст, які паказвае адсутнасць віруса на слізістай дадзеных пацыентаў.

— На працягу гэтых выходных, пачатку наступнага тыдня мы гэтыя тэсты атрымаем і яны будуць выпісаныя дадому ў абсалютна здавальняючым стане, — падсумаваў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0