20.03.2009 / 10:46

Чамадан – вакзал – светлая будучыня? Відэа 45

Ток-шоў «Форум»: «Калі сітуацыя не зменіцца, ў Беларусі застануцца толькі тыя, каму ўсё роўна, што будзе з іх радзімай».

Ў нядзелю 22 сакавіка ў 21.20 на тэлеканале Белсат выходзіць чарговае ток-шоў «Форум», прысвечанае тэме эміграцыі з Беларусі. Большасць людзей, якія ўдзельнічаюць у апытанні праграмы, не бачаць для сябе перспектываў у роднай краіне. «Калі сітуацыя не зменіцца, ў Беларусі застануцца толькі тыя, каму ўсё роўна, што будзе з іх радзімай», – робіць досыць спрэчную выснову журналістка Белсату.

А ці хацелася б вам з’ехаць з Беларусі? І калі не, то ці сведчыць гэта пра тое, што вам абыякавы лёс радзімы?

Для таго, каб выказацца на гэтую тэму, не абавязкова ехаць у Вільню на здымкі «Форуму» – можна зрабіць гэта, пакінуўшы камэнтар на сайце nn.by.

АБ

0
Андрэй Мельнікаў / Адказаць
20.03.2009 / 10:58
Мне б хацелася мець магчымасць ездзіць па свеце бесперашкодна. Мне б хацелася, каб паняцце Беларусь не абмяжоўвалася межамі РБ, каб яно стала сусветным і пазітыўным. З'язджаць пажадана з нагоды добрых справаў, калі яны ёсць - ня істотна месцазнаходжанне. Хацелася, каб тыя 2,5 - 3 млн.беларусаў, пра якіх узгадваецца, як пра эмігрантаў, пакідалі ў свеце добрую памяць. Па факту, абыякавы лёс Радзімы часцей для тых, хто яе кідаюць.
0
анатомія несвабоды / Адказаць
20.03.2009 / 11:42
Большасьць насельніцтва ў РБ ня ўсьведамляюцьюць дзеля чаго яны тут жывуць. Так, біялагічнае існаваньне. Тыя,што паўцякалі на захад карміць сваё бруха таксама там дружна абыякавыя адзін да аднаго. Адсутнасьць выхаванай нацыянальнай еднасьці - гэта катастрофа для кожнага месцазнаходжаньня. Паглядзіце праўдзе ў вочы: у каго ператварыліся дзеці старой беларускай эміграцыі? Яны не размаўляюць на нашай мове, уступаюць у шлюбы з небеларусамі і праз кароткі час ператвараюцца ў біялагічны матэрыял іншых супольнасьцяў. Найноўшыя ўцекачы паводзяць сябе яшчэ больш вульгарна.
0
Валодзя / Адказаць
20.03.2009 / 11:57
Зьязджаюць слабыя людзi - слабая кроў. Нават з усiмi iхнымi адукацыямi i мазгамi яны не прынясуць нiякай карысьцi iнщым краiнам - толькi аслабяць iх у генетычным пляне. У той час як Беларусь ачышчаецца ад гэтай слабой крывi. I з эры ўладнага маразму беларускi народ выйдзе моцным, здаровым i незалежным.
Паказаць усе каментары/ 45 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру