Чытайце таксама: Селянін з-пад Мінска запрасіў «Нашу Ніву» на дэгустацыю кумпяка двухгадовай вытрымкі ФОТЫ

Гэтым Мікола падзяліўся ў фэйсбуку. 

А ў размове з «Наша Нівай» распавёў, што дом знаходзіцца непадалёку ад Мінска, у Крупіцкім сельсавеце. Раз на тыдзень гаспадары ездзяць у Мінск па справах. Дома застаецца толькі састарэлая маці Міколы Любоў Пятроўна. 

Якраз сёння здарыўся гэты дзень. Калі Мікола і яго жонка Таццяна вярнуліся дадому, спужаліся. Дома амаль не было.

«Што стала прычынай пажару, мы не ведаем, мо праводка. Дзякуй богу, што суседзі паспелі вынесці маму з хаты. Ніхто не пацярпеў», — расказвае Мікола.

Цяпер сям'і патрэбная любая дапамога.

«Мы з Таццянай цяпер як маладзёны. Нават няма сваёй коўдры. На ноч пакуль прытулілі суседзі. Толькі кот наш не сыходзіць з двара. Ходзіць вакол хаты, не можа зразумець, што адбылося», — кажа Мікола. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0