20.03.2009 / 12:34

Poczobut пра звальненне Машкевіча і Рамашэўскай 3

Часам здзіўляе жаданне калегаў звязаць падзеі, якія з сабой абсалютна не звязаныя.

Апошні прыклад — звальненне Марыюша Машкевіча і звальненне Агнешкі Рамашэўскай. Найбольш адчайныя нават сцвярджаюць, што гэта адбылося ў адзін дзень. На самой справе пра тое, што Машкевіч не адказвае ўжо за «беларускае пытанне» у польскім МЗС я даведаўся яшчэ на мінулым тыдні калі быць дакладным дык у пятніцу. Не выключана, што звальненне адбылося яшчэ раней...

Але нават не гэта галоўнае.

Падыходы Рамашэўскай і Машкевіча да cітуацыі на Беларусі былі абсалютна супрацьлеглыя.

Машкевіч быў гарачым прыхільнікам лагоднай палітыкі ў дачыненні да Лукашэнкі і ёй спрыяў. Агнешка Рамашэўская больш рэалістычна ацэньвала прычыны «беларускай лібералізацыі» і адпаведна зусім інакш глядзела на яе перспектывы.

Рашэнне пра звальненне Машкевіча прымаў МЗС, рашэнне пра звальненне Рамашэўскай шэф TVP. Прычым звальненне Рамашэўскай адбылося без кансультацый з польскім урадам (падцверджанне таму публічны дэмарш «wszystkich świętych» на чале з маршалкам Сэната Богданам Барусэвічам).

Але такое ўражанне, што гэтыя падрабязнасці цяпер мала кога не цікавяць.

З свайго боку спадзяюся, што Агнешка Рамашэўская яшчэ вернецца на «Белсат» таму што цяжка ўявіць гэты праект без яе...

0
Vitaut / Адказаць
20.03.2009 / 14:02
Я вельмі спадзяюся, што Агнешка Рамашэўская НІКОЛІ не вернецца на «Белсат\". Кіраўнік ТБ у дэмакратычнай краіне, які працуе з \"махровымі\" камуністамі, плаціць яму грошы НЕ павінен працаваць увогуле на ТБ. Прыклад . яна ўтрымлівала артадаксальнага камуніста Ігара Асінскага, былога рэдактара \"СБ\". Праграмы ТБ неякасныя. \"ляпы\" \"Шышкоў\" (Рыжков) есьць увесь час. Кадравая палітыка безглуздая...
0
Mikola Ramanau / Адказаць
20.03.2009 / 14:59
Dobra patlumacyli. Zgodzen sto Ramasevskaja jasce vernica na BELSAT.
0
Alesia / Адказаць
21.03.2009 / 01:04
Vy sabie napeuna nie ujaulajecie shto u Polshchy amal nichto nia viedaje, chto takaja AR, a tym chto viedaje jana u pierhyju charhu "kojarzyc sie" z PISam, jaki u svaju czarhu vielmi zaraz niepapularny. Zhadzajusia z Viatautam, shto prahramy Belsatu, niahledziaczy na prafesyjnasc i namahanni ludziej shto tam pracujuc, nie byli na uzrouni navat miajscoych malych kanalau jakich biudzet jaszcze mienszy za Belsatauski. Heta nie z-za niedachopu srodkau, a u piershuju czarhu (i heta nia tolki maja dumka) z-za blahoha managementa. Karaciej, ja asabista spadziajusia szto zamiest AR pryjdzie niechta chto zdoleje vyviesci Belsat na nalezny uzrovien, kab jaho mahli ahladac nia tolki "jaryje oppozitsionery" jakim jakasc "po barabanu", ale i zvyczajnyja ludzi. Pakul szto Belsat adroznivajecca ad BT tolki biel-czyrwona-bielaj afarboukaj, czaho vidavoczna zamala.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру