20.03.2009 / 12:42

Павел Мажэйка сыходзіць з «Белсату» 14

Папулярны журналіст Павел Мажэйка абвясціў пра свой сыход з тэлеканалу «Белсат». Ён вёў перадачу «Госць «Белсату».

Папулярны журналіст Павел Мажэйка абвясціў пра свой сыход з тэлеканалу «Белсат». Ён вёў перадачу «Госць «Белсату», дзе гутарыў з вядомымі ў краіне людзьмі.

«Я не згаджаюся з рашэннем тэлевізіі Польскай звольніць з каналу дырэктарку Агнешку Рамашэўскую, таму вырашыў таксама сысці з «Белсату», — кажа П.Мажэйка.

Пра свае далейшыя планы журналіст жартуе. «Будзеш больш вольнага часу глядзець «Белсат», раней такой магчымасці амаль не было. А калі сур’ёзна, то я не планаваў такі сыход, таму яшчэ не ведаю, чым займуся».

Павел Мажэйка перакананы, што праблемаў знайсці новага вядучага не будзе. «Прафесійная падрыхтоўка многіх супрацоўнікаў тэлеканалу дазваляе без перашкодаў знайсці замену», — адзначае П.Мажэйка.

Нагадаем, што Павел Мажэйка працаваў у гродзенскай газеце «Пагоня». У 2002 годзе журналіст разам з рэдактарам выдання Міколам Маркевічам быў асуджаны па крымінальнай справе за абразу Лукашэнкі. Мажэйка атрымаў два гады «хіміі», адбыў толькі год, працуючы на жлобінскай лесапілцы.

Падчас мінулай прэзідэнцкай кампаніі Павел Мажэйка быў прэс‑сакратаром Аляксандра Мілінкевіча. Апошнім часам працаваў вядучым на тэлеканале «Белсат».

Зміцер Панкавец

0
Boxilio / Адказаць
20.03.2009 / 13:52
"ніякі" тэлежурналіст па маім меркаваньні.
0
More Air / Адказаць
20.03.2009 / 13:58
адбыў толькі год - гэта такі чорны жарт ці непрыкрыты зьдзек?
0
Равяка / Адказаць
20.03.2009 / 14:30
Салідарны з Мажэйкай... Малайчына... Калі б усе журналісты на Беласаце мелі б нейкую салідарнасьць... Ці хаця б годнасьць...
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру